Рабіце ў сеціве, што робіце.
Firefox Browser не глядзіць.
Мы блакуем рэкламныя трэкеры. Вы хутчэй аглядаеце Інтэрнэт.
Рэклама адцягвае ўвагу і прымушае вэб-старонкі загружацца павольней, а іх трэкеры сочаць за кожным вашым крокам у Інтэрнэце. Firefox Browser аўтаматычна блакуе большасць трэкераў, таму няма патрэбы рыцца у наладах бяспекі.

Firefox — для ўсіх
Даступны на больш чым 90 мовах і сумяшчальны з Windows, Mac і Linux, Firefox працуе незалежна ад таго, чым вы карыстаецеся і дзе вы знаходзіцеся. Пераканайцеся, што ваша аперацыйная сістэма абноўлена для найлепшай работы.

Пастаўце Firefox на ўсе свае прылады
Вазьміце сваю прыватнасць з сабой усюды. Браўзеры Firefox для iOS і Android маюць аднолькава моцныя налады прыватнасці, каб блакаваць трэкеры, каб яны не сачылі за вамі ў Інтэрнэце, дзе бы вы не знаходзіліся.

Рабіце ўсё гэта з дапамогай Firefox

Шукайце разумней, хутчэй
- Пошук у адрасным радку
- Налады пошукавых сістэм
- Разумныя пошукавыя прапановы
- Закладкі, гісторыя і адкрытыя карткі ў выніках

Павысьце сваю прадукцыйнасць
- Працуе з прадуктамі Google
- Убудаваны інструмент для здымкаў экрана
- Менеджар закладак
- Аўтаматычныя прапановы URL-адрасоў
- Сінхранізацыя паміж прыладамі
- Рэжым чытання
- Праверка арфаграфіі
- Прышпіленыя карткі

Транслюйце, дзяліцеця і гуляйце
- Блакіроўка аўтапрайгравання відэа і гуку
- Выява ў выяве
- Выбраны змест на новай картцы
- Дзяліцеся спасылкамі

Абараніце сваю прыватнасць
- Блакаванне трэцебаковых кукі
- Блакаванне збору лічбавых адбіткаў
- Блакаванне крыптамайнераў
- Рэжым прыватнага аглядання
- Індывідуальная справаздача аб ахове

Абараніце сваю асабістую інфармацыю
- Абвесткі аб уцечках дадзеных з сайтаў
- Убудаваны менеджар пароляў
- Выдаленне гісторыі
- Аўтазапаўненне форм
- Аўтаматычныя абнаўленні

Уладкуйце свой браўзер
- Тэмы
- Цёмны рэжым
- Бібліятэка пашырэнняў
- Наладзьце параметры радка пошуку
- Змяніце выклад новай карткі
Зрабіце Firefox сваім

-
Пашырэнні на любы густ
Ад бяспекі да навін і гульняў, знойдзецца пашырэнне для кожнага. Дадавайце столькі, колькі трэба, пакуль браўзер не стане ідэальным для вас.
-
Мяняйце вонкавы выгляд
Пераходзьце са светлага рэжыму на цёмны, у залежнасці ад вашага настрою і пераваг, або ажыўляйце рэчы з дапамогай уласнай тэмы (хоць вясёлкавага аднарога).
-
Змяніце свае налады
Неабавязкова прызвычайвацца. Змяніце старонку новай карткі, радок пошуку, закладкі і шмат іншага, каб даследаваць Інтэрнэт так, як вам зручна.
Пры падтрымцы некамерцыйнай арганізацыі, якая ставіць людзей на першае месца

Аспрэчванне статусу-кво з 1998 года
Firefox быў створаны Mozilla як больш хуткая, прыватная альтэрнатыва такім браўзерам, як Internet Explorer, а цяпер Chrome. Сёння наша скіраваная місіяй кампанія і добраахвотная супольнасць працягваюць ставіць вашу прыватнасць вышэй за ўсё.

Ваша прыватнасць на першым месцы
Разам з ростам і змяненнем інтэрнэту, Firefox працягвае засяроджвацца на вашым праве на прыватнасць — мы называем гэта абяцаннем асабістых дадзеных: Збіраць менш. Захоўваць у бяспецы. Ніякіх сакрэтаў. Вашы дадзеныя, ваша дзейнасць у Інтэрнэце і ваша сеціўнае жыццё абаронены Firefox.
Захавайце ўсе свае любімыя функцыі браўзера — і адкрывайце новыя.

Працуе з прадуктамі Google
Усе вашы любімыя інструменты Google (напрыклад, Gmail і Docs) працуюць у Firefox Browser.

Facebook Container
Сцягніце гэта пашырэнне для браўзера, каб Facebook (і Instagram) не асочваў вас у Інтэрнэце.

Сінхранізуйце свае прылады
Firefox is available on all your devices; take your tabs, history and bookmarks with you. All you need is a Mozilla account and you’ll get access to syncing and more Mozilla products.

Здымкі экрана
Зрабіце відарыс з высокай разрознасцю з чаго заўгодна ў сеціве з дапамогай нашага інструмента для здымкаў экрана, убудаванага прама ў браўзер

Узмоцненая ахова ад сачэння (ETP)
Firefox аўтаматычна блакуе мноства трэцебаковых трэкераў ад збору і продажу звестак аб вашай дзейнасці ў Інтэрнэце.

Выява ў выяве
Ад прагляду навучальных матэрыялаў да гульні ўлюбёнай каманды, ваша відэа ідзе за вамі ў час шматзадачнасці.